Сталі вядомыя новыя тэрміны адключэння гарачай вады ў Мінску

22/04/2016 - 09:58

Мінгарвыканкам абвясціў новыя тэрміны адключэння гарачай вады ў сталіцы. Першае веернае адключэнне адбудзецца з 11 траўня і закране пераважна мікрараёны ва ўсходняй частцы горада (прамысловая зона ў Заводскім раёне, асобныя мікрараёны ва Уруччы, а таксама шэраг вуліц у цэнтры сталіцы.

Падрабязны графік адключэнняў на наступны месяц можна знайсці на сайце Мінгарвыканкама.

Як звычайна, час спынення падачы гарачай вады абяцаюць максімальна скараціць. Пры адсутнасці сур’ёзных праблем з цеплавымі сеткамі ён не павінен перавысіць 14 сутак.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі