У сераду 7 чэрвеня адбылося пасяджэнне пазачарговай канферэнцыі Федэрацыі хакея Беларусі. Як паведамляе прэс-служба федэрацыі, асноўным пытаннем сталі выбары намеснікаў старшыні ФХБ.
Дэлегаты канферэнцыі вызвалілі ад пасады намесніка старшыні трох чалавек — Уладзіміра Беражкова, Андрэя Асташэвіча і Аляксандра Аляксеева.
Захавалі за сабой пасады намеснікаў старшыня праўлення ХК "Нёман" Анатоль Варывончык і чалец Савета ІІХФ Сяргей Ганчароў. Яшчэ адным намеснікам старшыні федэрацыі абралі дырэктар СДЮШАР БФСТ "Дынама" Дзмітрыя Баскава.
Таксама на сваёй пасадзе старшыні камісіі спартсменаў ФХБ застаўся Аляксандр Аляксееў.