Стала вядомая саперніца Арыны Сабаленка ў фінале тэніснага турніру ў кітайскім Ухані. Гэта — амерыканка Элісан Рыске, якая займае ў сусветным рэйтынгу 35-е месца (беларуска — 14-я ракетка свету). У паўфінале Рыске перамагла чэшку Петру Квітаву, сёмую ракетку свету — 7:5, 7:5.
Сабаленка прабілася ў фінал пасля перамогі над першай ракеткай свету аўстралійкай Эшлі Барці — 7:5, 6:4. Цікава, што год таму Сабаленка таксама ў паўфінале выйграла ў Барці, а пасля святкавала перамогу і на турніры.
Фінал прызначаны на раніцу 28 верасня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.