Стала вядомая першая дзясятка фіналістаў Еўрабачання

11/05/2016 - 04:34

Сталі вядомыя імёны пераможцаў першага паўфіналу "Еўрабачання-2016", што сёлета ладзіцца ў Швецыі.

З 18 паўфіналістаў у фінал патрапілі такія выканаўцы:

Азербайджан. Samra Rahimli — Miracle

Арменія. Івэта Мукучан — LoveWave

Аўстрыя. Zoë — Loin d'ici

Венгрыя. Freddie — Pioneer

Кіпр. Minus One — Alter Ego

Нідэрланды. Douwe Bob — Slow Down

Мальта. Ira Losco — Chameleon

Расія. Сяргей Лазараў — You are the only one

Харватыя. Nina Kraljić — Lighthouse

Чэхія. Gabriela Gunčíková — I Stand

Разам са спевакамі гэтых краіныў у фінале выступяць прадстаўнікі Германіі, Францыі, Італіі Іспаніі і Вялікабрытаніі, а таксама Швецыі, якая перамагла на конкурсе летась.

Таксама ў фінале будуць удзельнічаць прадстаўнікі яшчэ дзесяці краінаў, якіх абяруць падчас другога паўфінала. Ён будзе ладзіцца 12 траўня а 22:00.

Падчас другога паўфінала выступіць і беларускі выканаўца Ivan. Калі ён набярэ дастаткова балаў па выніках галасавання, ён таксама далучыцца да фіналістаў конкурсу.

Фінал конкурса будзе ладзіцца 14 траўня а 22:00. Яго трансляцыю можна будзе ўбачыць на тэлеканалах “Беларусь 1” і “Беларусь 24”, а таксама на афіцыйным сайце Еўрабачання.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі