Стала вядома, на колькі вырас заробак Віктара Бабарыкі

19/11/2021 - 12:40

Палітвязень Віктар Бабарыка стаў зарабляць у калоніі 50 рублёў у месяц, паведамляе "Наша Ніва" са спасылкай на словы кіраўніка "Круглага стала дэмакратычных сіл" Юрыя Васкрасенскага. 

Бабарыка працуе ў пякарні. Раней ён атрымліваў 1 рубель 60 капеек у месяц, але цяпер яму павысілі заробак у 35 разоў — да 50 рублёў. 

Раней паведамлялася, што ў памяшканні пякарні, дзе працуе Бабарыка, высокая тэмпература і недастатковая вентыляцыя.

Экс-банкір Віктар Бабарыка вясной 2020 года сышоў з пасады кіраўніка "Белгазпрамбанка", каб узяць удзел у прэзідэнцкіх выбарах. Ён здолеў сабраць вялікую колькасць подпісаў у сваю падтрымку, але быў арыштаваны. Кандыдатам у прэзідэнты яго так і не зарэгістравалі. Бабарыку абвінавацілі ў "адмыванні" сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і ў атрыманні хабару. Ён віны не прызнаў, назваў сваю справу палітычна матываванай. У пачатку ліпеня 2021 года суддзя Вярхоўнага суда Ігар Любавіцкі прысудзіў экс-банкіра да 14 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Пакаранне Бабарыка адбывае ў Наваполацкай калоніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі