Стала вядома, калі ў траўні ў Мінску ў буйных універмагах пройдуць Дні зніжак

28/04/2016 - 07:40

Стала вядома, калі ў траўні ў Мінску ў буйных універмагах пройдуць Дні зніжак. Зніжкі складуць ад 15 да 50%, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на галоўнае ўпраўленне спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

18 і 25 траўня гандлёвы дом "На Нямізе" прадаставіць пакупнікам 20-працэнтную зніжку на нехарчовыя тавары. ГУМ такую зніжку прапануе 12 і 26 траўня, універмаг "Беларусь" — 5, 13 і 28 траўня.

У "Кірмашы" 6 і 28 траўня зніжка складзе 15%. Зніжку ў 17% ЦУМ прадастаўляе пакупнікам 12, 26 і 28 траўня. Крамы гандлёвага цэнтра "Сталіца" 7 і 28 траўня прапануюць зніжку ад 5 да 50%.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі