Стала вядома, калі пачнецца суд над братам заснавальніка EPAM

28/06/2024 - 07:09

Сямён Добкін / nashaniva.com

Суд на Сямёнам Добкіным, братам заснавальніка EPAM Аркадзя Добкіна, пачнецца 9 ліпеня ў Брэсце, пра гэта піша "Наша Ніва". Сямёна Добкіна і яго намесніка Юрыя Жулаева абвінавачваюць у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры. Ім пагражае ад 5 да 15 гадоў калоніі са штрафам.

Абодва працавалі ў кампаніі ГКСБ, якая з'яўляецца найбуйнейшай цеплатэхнічнай кампаніяй на тэрыторыі Беларусі. Яна выпускае воданагравальныя і паравыя катлы, гарэлкі, утылізатары, блокава-модульныя кацельні і іншае інжынернае абсталяванне для жыллёва-камунальных гаспадарак і будаўніцтва. Абсталяванне кампаніі выкарыстоўваецца на курорце "Сілічы", у Нацыянальнай бібліятэцы і іншых буйных аб'ектах.

Заснавальнік EPAM Аркадзь Добкін жыве ў ЗША. Пасля таго, як Лукашэнка назваў яго "дробкіным" і абвінаваціў у фінансаванні пратэстаў, ён не прыязджаў у Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі