Стала вядома, калі адчыняцца кінатэатры сеткі "КіноМінска"

25/06/2020 - 09:45

Пасля вымушанага прастою, выкліканага пандэміяк каранавіруса, адчыняюцца кінатэатры сеткі "КіноМінска". 30 ліпеня там пакажуць новы фільм Крыстафера Нолана "Довад", паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны" са словаў першага намесніка гендырэктара "Кінавідэапракату" Андрэя Разжавайкіна.

Паказ фільма запланаваны ва ўсіх кінатэатрах, акрамя "Дома кіно" і "Піянера". 

Агулам у дзяржаўную сетку кінатэатраў у Мінску ўваходзіць 13 установаў. У красавіку 12 з іх прыпынілі працу ў выніку пандэміі COVID-19. У кінатэатры "Беларусь" працавалі толькі тры з пяці залаў і толькі на вячэрніх сеансах. 

"Нядаўна адкрылі чацвёртую залу. Патроху расце наведвальнасць. Калі ў красавіку мультыплекс за дзень маглі наведаць 40-70 чалавек, то цяпер ужо другі тыдзень мы назіраем, што планка трымаецца на ўзроўні 150. Спадзяемся, што да канца ліпеня цікавасць гледачоў яшчэ больш вырасце", — адзначыў Разжавайкін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі