Летась там гуляла мінскае “Дынама” / Wiki
“МЛ Віцебск” будзе праводзіць “хатнія” матчы кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў у Венгрыі на стадыёне ў Мезёкёвешдзе. Пра гэта паведаміў каментатар Уладзімір Навіцкі.
Беларускім футбольным камандам забаронена гуляць дома, а “хатнія” матчы праводзяцца без гледачоў.
Жараб’ёўка першага раўнда Лігі чэмпіёнаў адбудзецца 16 чэрвеня. Матчы гэтай стадыі пройдуць 7 або 8 ліпеня, матчы ў адказ — 14 або 15 ліпеня.
У мінулым сезоне свае “хатнія” матчы кваліфікацыі еўракубкаў у Мезёкёвешдзе праводзіла сталічнае “Дынама”.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут