Срэбраную прызёрку чэмпіянату Еўропы не хацелі пускаць на Мінскі паўмарафон

12/09/2022 - 12:47

На Мінскі паўмарафон, які прайшоў 11 верасня, ледзь дапусцілі славутую бягуху Святлану Кудзеліч, піша "Наша Ніва".

Кудзеліч — удзельніца дзвюх Алімпіяд, срэбраная прызёрка чэмпіянату Еўропы. У 2020-м яна паставіла свой подпіс пад лістоым спартоўцаў, якія пратэставалі супраць гвалту сілавікоў і выступалі за сумленныя выбары.

У сёлетнім марафоне яна ўзяла бронзу на дыстанцыі 21,1 км. Золата атрымала Марына Даманцэвіч (падпісантка праўладнага ліста), срэбра — Вольга Немагай.

Пазней у сацсетках Кудзеліч распавяла. што яе ўвогуле не хацелі дапускаць да ўдзелу ў паўмарафоне. Рашэнне наконт яе ўдзелу, піша спартоўка, прыняла за дзень да старту. Але — з абмежаваннем.

У рамках Мінскага паўмарафона адбываўся таксама адкрыты чэмпіянат Беларусі па паўмарафоне. Ён лічыцца адным з этапаў Беларускай легкаатлетычнай лігі. Менавіта да гэтага турніру Кудзеліч не дапусцілі. І гэта пры тым, што ў чэмпіянаце бралі ўдзел расіяне: напрыклад, першае месца сярод мужчын заняў расіянін Рынас Ахмадзееў.

Таму ў чэмпіянаце краіны бронзу аддалі Карыне Тамашук, якая саступіла Святлане Кудзеліч хвіліну (вынік 1:18:36 супраць выніку 1:17:36).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі