Спявачка Білі Айліш кардынальна змяніла свой вобраз

03/05/2021 - 09:38

Спявачка Білі Айліш кардынальна змяніла свой вобраз: яна перафарбавалася ў бландынку, а яе ўборы абсалютна не падобныя на тое, што аматары яе творчасці прызвычаіліся бачыць. І ўсё дзеля смелай фотасесіі, якая з'явіцца ў брытанскай версіі часопіса Vogue. Нумар выйдзе 7 траўня, але некалькі здымкаў ужо апублікаваныя ў Instagram. Публікацыя здымкаў сабрала дзясяткі мільёнаў лайкаў.

Фотасесія з'явілася ў рамках промакампаніі перад выхадам новага альбома спявачкі Happier Than Ever.

Білі Айліш / instagram.com/billieeilish

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі