"Справу патрыётаў" перадалі з КДБ ў Следчы камітэт

16/06/2017 - 11:28

Камітэт дзяржаўнай бяспекі перадаў у Следчы камітэт крымінальную справу па "стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання". Пра гэта ў каментары Еўрарадыё распавёў начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю цэнтральнага апарата Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч

"У адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь дзейнасць незаконнага ўзброенага фарміравання адносіцца да катэгорыі злачынстваў супраць грамадскай бяспекі", — патлумачыў прадстаўнік Следчага камітэта.

Таксама ў СК падкрэслілі, што КДБ спыніў крымінальную справу па абвінавачанні ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў. 

Гэтая справа атрымала ў СМІ назву "справа патрыётаў", або "справа Белага легіёна". 14 абвінавачаных па ёй дагэтуль знаходзяцца за кратамі. Некаторыя з абвінавачаных выпушчаныя пад хатні арышт. 

Першапачаткова сілавікі затрымалі больш за 30 чалавек, абвінаваціўшы іх у падрыхтоўцы масавых беспарадкаў. Пазней прыкладна палове з іх выставілі дадатковыя абвінавачанні ў стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання. Другую палову затрыманых паступова выпусцілі з-пад варты і знялі абвінавачанні. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі