Спіс Пушкіна: хто данёс на мастака, хто яго судзіў, хто наглядаў

12/07/2023 - 16:33
"Дзякуючы" каму Алесь Пушкін апынуўся ў нясцерпных умовах / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Нечаканая гібель палітвязня мастака Алеся Пушкіна стала шокам для многіх. Чаму ён памёр, што менавіта забрала яго жыццё, ці панясе хто-небудзь за гэта адказнасць — пытанняў назбіралася вельмі шмат. Але няма пытанняў наконт таго, хто вінаваты ў трагедыі: уся рэпрэсіўная машына, створаная Аляксандрам Лукашэнкам. І тыя, хто адыграў сваю ролю ў затрыманні і зняволенні мастака.

 

Данос: Вольга Бондарава

Увесну 2021-га гродзенская "інфаказачка" Вольга Бондарава наведала выставу ў мясцовым "Цэнтры гарадскога жыцця". Адной з карцін там быў партрэт беларуса-антысаветчыка Яўгена Жыхара, напісаны Алесем Пушкіным.

У выніку актывістка назвала выставу "рассаднікам нацызму", зняла выставу на смартфон, выклала відэа з абурэннямі на ютуб-канал і ўзняла кампанію ў сацсетках. Праз некалькі дзён Генпракуратура ўзбудзіла ў дачыненні да Алеся Пушкіна крымінальную справу.

Галоўная даносчыца краіны Вольга Бондарава

"Наша кампанія вырашыла ўзгадаць, як адбываўся працэс пасадкі змагарскай пачвары за краты", — так напісала Бондарава ў сябе ў тг-канале ў пасце пра смерць Пушкіна, дадаўшы скрыны сваіх даносаў.

 

Пракурор: Аляксандр Кароль

"Зорны пракурор" да свайго 31 года паспеў выступіць дзяржаўным абвінаваўцам па справе Марыі Калеснікавай і Максіма Знака, Алеся Бяляцкага і іншых затрыманых па справе"Вясны". Апошняя яго гучная справа — суд над Эдуардам Бабарыкам, які атрымаў 8 гадоў калоніі.

Аляксандр Кароль — пракурор, які выступаў супраць нобелеўскага лаўрэата, мастака і флейтысткі

Кароль выступаў у якасці абвінаваўцы і па справе супраць Алеся Пушкіна. Ён запатрабаваў для мастака пяць гадоў строгага рэжыму. Нагадаем, за карціну.

 

Суддзя: Алена Шылько

Шылько вядзе палітычныя справы ўжо амаль два дзясяткі гадоў. Сярод яе гучных прысудаў — 2 і 3,5 года для Змітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава ў 2010-м, а апошнім часам яна разглядала справы праваабаронцы Насты Лойка (7 гадоў калоніі), медыяменеджара Канстанціна Залатых (4 гады), уладальніка "Кальяннай №1" Івана Мураўёва (2,5 года).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі