Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці пачало крымінальную справу на лекара адной з установаў аховы здароўя Мінскай вобласці. Крымінальную справу пачалі пасля праверкі, якую правялі супрацоўнікі УУС Мінаблвыканкама.
Як заяўляюць следчыя, мужчына на працоўным месцы здзяйсняў гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару супраць заведама малалетніх і непаўналетніх. Яму выставілі абвінавачанне і ўзялі пад варту.
Па справе праводзіцца комплекс следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў. Прызначаны шэраг судовых экспертыз. Абвінавачанаму прызначылі стацыянарную комплексную псіхолага-псіхіятрычную экспертызу.
Дзецям, якіх прызналі пацярпелымі па крымінальнай справе, аказваецца медыка-сацыяльная дапамога. Следчыя дзеянні з імі праводзяцца з удзелам спецыялістаў і ўжыываннем спецыяльных методык працы, каб забяспечыць абарону іх правоў і інтарэсаў.
Між тым у СМІ ўжо з'явіліся каментары калег і блізкіх затрыманага лекара. Яны заяўляюць, быццам паводле выстаўленых абвінавачанняў можна затрымаць любога педыятра.