Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за блакаванне дарог у Мінску

11/08/2020 - 14:36

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за наўмыснае блакаванне транспартных камунікацый у Фрунзенскім раёне сталіцы ўвечары 10 жніўня.

Следчыя выявілі, што былі блакаваныя ўчасткі аўтадарогі па вуліцы Прытыцкага і праспекце Пушкіна. "Былі створаныя перашкоды для руху транспарту, што прывяло да яго поўнага прыпынку і пацягнула прычыненне маёмаснай шкоды камунальным прадпрыемствам у асабліва буйным памеры", — адзначае прэс-служба СК.

Крымінальная справа пачатая паводле артыкула 310 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае блакаванне транспартных камунікацый). Адказнасць па ім наступае з 16 гадоў. За блакаванне дарог пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Калі гэтыя дзеянні пацягнулі гібель людзей ці прычыненне менш цяжкіх або цяжкіх цялесных пашкоджанняў людзям, — да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.

Перад гэтым СК пачаў крымінальную справу па факце вулічных акцыяў, якія адбыліся ў Мінску 9 жніўня. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі