Следчы камітэт: Да канца восені паставім кропку ў справе “Белага легіёна”

25/10/2017 - 11:49

У справе “Белага легіёна” у самы бліжэйшы час будзе пастаўленая кропка, заявіў старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч. Праўда, ён адмовіўся казаць, што гэта можа быць за кропка.

Наскевіч: “Справа працягваецца, але я думаю, што там ужо падстаў разбірацца да бясконцасці няма. Я думаю, што цягам восені мы ўжо паставім кропку ў гэтай справе. Напэўна, самая няўдзячная справа следчаму казаць пра перспектывы. Але я вам гарантую, што будзе прынятае законнае і абгрунтаванае рашэнне”.

Патлумачыў Іван наскевіч і прычыну, па якой была змененая следчая група, што вядзе справу “Белага легіёна”. Паводле слоў старшыні СК, частка следчых з першай групы скарысталася магчымасцю выйсці на пенсію па выслузе гадоў, адпаведна, узнікла нагода для іх замены.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі