Славаміра Адамовіча даставілі ў “Навінкі”

02/07/2016 - 07:25

Паэта і грамадскага дзеяча Славаміра Адамовіча даставілі ў цэнтр псіхічнага здароўя ў “Навінках”, паведамляе belprauda.org. Са словаў самога паэта, спачатку яго павезлі ў Мядзел на медагляд, а пасля даставілі ў сталіцу ў псіхіятрычную лякарню. Іншыя падрабязнасці інцыдэнту не паведамляюцца.

Нагадаем, што Адамовіча затрымалі ў Будславе 1 ліпеня падчас ўрачыстасцяў у гонар абраза Маці божай Будслаўскай. Яго спынілі людзі ў цывільным і прапанавалі даглядзець яго сумку. Пасля адмовы праходзіць дагляд Адамовіча скруцілі і пасадзілі ў машыну хуткай дапамогі. Затым яго на гэтай машыне павезлі на медагляд у суправаджэнні міліцыянта. 

Славамір Адамовіч паспеў паведаміць, што людзі ў цывільным прадставіліся сябрамі БРСМ, а сваё затрыманне ён лічыць незаконным. У Будслаў ён прыехаў, каб адведаць магілы сваіх продкаў.

 

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі