Сілавікі атакавалі плошчу Прытыцкага, ёсць параненыя

10/08/2020 - 20:55

Сілавікі спрабуюць захапіць плошчу Прытыцкага каля станцыі метро "Пушкінская". Выкарыстоўваюць святлошумавыя гранаты, страляюць гумовымі кулямі. Ёсць пацярпелыя ад выбухаў. Карэспандэнт Еўрарадыё паведамляе з месца падзеяў, што аднаму мужчыну адарвала частку нагі. 

Людзі выкарыстоўваюць рэкламныя шчыты і тумбы ў якасці барыкадаў.

Ёсць звесткі, што ў бок "Пушкінскай" едуць яшчэ тры аўтобусы з амапаўцамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі