Сі Цзіньпін: Кітай атрымаў сакрушальную перамогу ў вайне з карупцыяй

18/12/2018 - 11:50

Кітай атрымаў сакрушальную перамогу ў вайне з карупцыяй. З такой заявай на ўрачыстым сходзе ў гонар 40-годдзя "палітыкі рэформаў і адкрытасці" выступіў старшыня КНР Сі Цзіньпін. Яна была абвешчана ў 1978-м і мела на мэце праз рэформы пабудову "сацыялістычнай рынкавай эканомікі". Сі Цзіньпін не стаў агучваць лічбы па барацьбе з карупцыяй. Як вядома, у Кітаі карупцыянераў чакае расстрэл.

Кітайскі лідар ў свай прамове заклікаў пад кіраўніцтвам кампартыі скончыць рэформы. Ён падкрэсліў, што яго краіне не патрэбная гегемонія ва ўсім свеце, інфармуе сайт straitstimes.com.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі