Швейцарыя далучылася да санкцый ЕС супраць афіцыйнага Мінска

16/03/2022 - 10:28

Да еўрасаюзаўскіх санкцый супраць беларускага рэжыму далучылася Швейцарыя. 

Паведамляецца, што гаворка ідзе пра два пакеты санкцый:

— ад 2 сакавіка, калі ў спіс дадалі 22 прадстаўнікоў вайсковага кіраўніцтва Беларусі. Тады ж быў абмежаваны экспарт тавараў і тэхналогій, якія могуць спрыяць развіццю ваеннай, тэхналагічнай і абароннай бяспекі Беларусі;

— ад 9 сакавіка, калі пастанавілі адкючыць ад SWIFT Белаграпрамбанк, Банк "Дабрабыт" і Банк развіцця Рэспублікі Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі