Шуневіч узнагародзіў школьнікаў са Стоўбцаў, якія былі параненыя падчас нападу

11/03/2019 - 13:14

Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч узнагародзіў школьнікаў са Стоўбцаў, якія былі параненыя падчас нападу ў лютым, калі загінулі настаўніца і вучань. Як інфармуе раённая газета "Прамень", нагрудныя знакі МУС "За садзейнічанне" атрымалі дзесяцікласнікі СШ № 2 Руслан Шуцько і Уладзіслаў Цвірко. Іх адзначылі за мужнасць і адвагу. Уладзіслаў раней казаў, што аднакласнікаў абараніць удалося, а вось настаўніцу Марыну Пархімовіч выратаваць не змог.

Падчас узнагароджвання школьнікаў Шуневіч распавёў, што ў нашай краіне разглядаюцца прапановы па ўзмацненні мер бяспекі ў грамадскіх месцах, асабліва ва ўстановах, у якіх знаходзяцца дзеці.

Трагедыя адбылася 11 лютага. Адзін з вучняў школы №2 напаў з нажом на навакольных. Ён зарэзаў настаўніцу і аднаго са школьнікаў. Яшчэ два вучні атрымалі раненні і былі шпіталізаваныя. Зламысніка затрымалі. Нядаўна кіраўнік Следчага камітэта Іван Наскевіч паведаміў, што затрыманы знаходзіцца ў "Навінках" на псіхолага-псіхіятрычнай экспертызе.

pramen-news.by
pramen-news.by
pramen-news.by
pramen-news.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі