Шуневіч: Усіх супрацоўнікаў ДАІ забяспечаць відэарэгістратарамі

19/04/2018 - 09:09

Усіх супрацоўнікаў ДАІ, ДПС забяспечаць відэарэгістратарамі. Пра гэта карэспандэнту Еўрарадыё распавёў міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч. Паводле яго слоў, цяпер ідзе праца па забеспячэнні відэарэгістратарамі супрацоўнікаў дарожна-патрульнай службы. Шуневіч кажа, што пастаянна праводзяцца закупкі, тэндары, выбіраюцца пастаўшчыкі. Найперш гэтай тэхнікай забяспечваюцца супрацоўнікі ў Мінску і абласных гарадах.

Ігар Шуневіч кажа, што відэарэгістратары даішнікам патрэбны найперш для таго, каб зняць “усе пытанні наконт правамернасці іх дзейнасці”. “Будзе добра бачна, хто і як сябе паводзіў”, — кажа міністр. Паводле яго слоў, відэа “будзе добрым доказам і ў судзе”.

Фота: Bymedia.net

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі