Шуневіч патлумачыў, чаму Дуаер працягвае працаваць галоўным трэнерам "Дынама"

19/09/2018 - 07:11

Хакейны клуб "Дынама-Мінск" сёлета гуляе лепш, чым у мінулым сезоне. Пра гэта міністр унутраных спраў і кіраўнік назіральнай рады клуба Ігар Шуневіч заявіў у эфіры праграмы "Спорт-кадр" на тэлеканале "Беларусь 5". 

Шуневіч задаволены працай канадскага спецыяліста Гордзі Дуаера і не збіраецца адпраўляць яго ў адстаўку — насуперак чуткам.

"Каманда гуляе нядрэнна, каманда гуляе ўпэўнена. Нашмат мацней, чым у мінулым сезоне. Няўдалы старт вытлумачальны па шэрагу прычын", — цытуе tut.by словы кіраўніка МУС. Ён дадаў, што высновы з ранейшай сітуацыі былі зробленыя і ніякіх зменаў у штатным раскладзе бліжэйшым часам не будзе. 

Нагадаем, што ў гэтым сезоне КХЛ мінскае "Дынама" пад кіраўніцтвам Дуаера ў сямі матчах атрымала толькі дзве перамогі. Каманда мае 4 ачкі і замыкае турнірную табліцу Заходняй канферэнцыі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі