"Шкода" ў Мінску вылецела на тратуар і збіла дзевяцігадовае дзіця

29/09/2017 - 09:33

Трое дзяцей пацярпелі ў ДТЗ, якое адбылося 28 верасня каля 22.00 у Мінску, піша tut.by са спасылкай на сталічную ДАІ.

Паведамляецца, што 31-гадовы кіроўца аўтамабіля "Шкода Рапід" ехаў па вуліцы Ільянскай. На скрыжаванні з вуліцай Мястроўскай ён не прапусціў "Пежо", які рухаўся па галоўнай дарозе. Аўтамабілі сутыкнуліся, прычым ад удару "Шкоду" адкінула на тратуар, дзе яна збіла дзевяцігадовае дзіця.

Акрамя яго траўмы атрымалі двое дзяцей, якія ехалі ў "Шкодзе" — чатырох і аднаго года. Усе яны былі дастаўленыя ў лякарню.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі