Шчэнсны — пра Глеба: "Сапсаваў сабе кар'еру... Любіў выпіць"

18/03/2019 - 06:33

Польскі брамнік Войцех Шчэнсны, які выступае за "Ювентус", у блогу Foot Truck згадаў пра найлепшага беларускага футбаліста Аляксандра Глеба. Ён быў у маладзёжнай камандзе лонданскага "Арсенала", калі за галоўную каманду выступаў Глеб.

"Сапсаваў сабе кар'еру, — цытуе словы Шчэнснага pressball.by. — Ён мог дамагчыся значна большага. Любіў выпіць...".

Аляксандру Глебу 37 гадоў. У "Арсенале" ён гуляў у 2005-2008 гадах, і гэта быў яго зорны час. З Лондана беларус перайшоў у "Барселону". Цяпер ён гулец БАТЭ.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі