Шчанюк з пяццю лапамі, кот Пушок і ноч кажаноў: толькі добрыя навіны

26/08/2021 - 19:41
Лыжка мёду на Еўрарадыё​

Пакуль пад Санкт-Пецярбургам жанчына скардзілася ў суд на ката свайго суседа, у ЗША нарадзіўся чароўны сабачка з пяццю лапамі. Калі і дзе пройдзе "Ноч кажаноў" і дзе ў Мінску можна палюбавацца на папугаяў?

Пра гэта і не толькі — у аглядзе самых добрых, смешных, а часам абсурдных навін на Еўрарадыё.

 

"Ноч кажаноў" у Белавежскай пушчы

З 28 на 29 жніўня ў Белавежскай пушчы пройдзе "Ноч кажаноў". Госці змогуць не толькі пагладзіць рукакрылых, але і даведацца, колькі камароў тыя з'ядаюць за ноч.

Мерапрыемства праходзіць у розных краінах свету і з'яўляецца агульнаеўрапейскай ініцыятывай. У апошнія выходныя лета яно праводзіцца пачынаючы з 1997 года пад эгідай EuroBats. 

Нагадваем, што восем з дзевятнаццаці відаў кажаноў, якія жывуць у Беларусі, знаходзяцца ў Чырвонай кнізе.

Пушок невінаваты

Пад Санкт-Пецярбургам жанчына паскардзілася чыноўнікам на суседскага ката Пушка, які панадзіўся хадзіць і "спецыяльна дражніць яе сабак". Яна лічыць, што так вытанчана з яе здзекуецца ўладальнік гадаванца, кот — хатняя жывёліна, і таму павінен жыць дома.  

Гаспадара Пугка выклікалі ў мясцовую адміністрацыю. Той сцвярджае, што ў яго кот прыязны, якому няма справы да хатніх птушак і сабак. Мужчына лічыць, што суседка проста вырашыла адпомсціць яму за тое, што аднойчы ён сам паскардзіўся на яе за вялікую колькасць шумных жывёл у двары.

У адміністрацыі з Пугка знялі ўсе абвінавачанні.

"Ты будзеш самая чыстая"

Вялікабрытанія стане чысцейшай за кошт новага выкарыстання шкодных выкідаў.

Энергагігант National Grid ачысціць еўрапейскую краіну з дапамогай цяпла ад трансфарматараў. Інавацыйная праграма ў энергетычнай галіне дапаможа абагрэць тысячы дамоў без шкодных выкідаў парніковых газаў. 

Выпрабаванні пачынаюцца. Калі яны пройдуць паспяхова, каля 1300 падстанцый National Grid выступяць у якасці "катлоў". У кватэры будзе падавацца нагрэтая па новым метадзе вада. 

Вялікабрытанія ўваходзіць у спіс адной з амаль 200 краін — удзельніц Парыжскага пагаднення, якія абавязаліся дасягнуць вугляроднай нейтральнасці да 2050 года.

Усе ў папугайню!

У доме № 6 па вуліцы Ясеніна ў Мінску адкрылася дзівоснае месца, дзе можна ўбачыць дзясяткі экзатычных птушак. Яго гаспадары клапоцяцца пра папугаяў, якія жывуць тут вясёлай кампаніяй і заўсёды радуюцца гасцям.  

Да папугайчыкаў можна прыйсці з дзецьмі, сябрамі, каханымі. Пры наяўнасці дакумента ў дзень нараджэння імянінніку зніжка.

Чароўная бульдожка Шанэль

Дзяўчынка-бульдог па мянушцы Шанэль нарадзілася і жыве з пяццю лапамі. Жанчына, якая пра яе клапоціцца, кажа, што малая чароўная. Сабака ўжо стала зоркай Tik Tok. Кансультацыі па Шанэль даюць найлепшыя хірургі-ветэрынары.

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі