Шарапава прайграла Уільямс на Australian Open

26/01/2016 - 04:37

Расіянка Марыя Шарапава прайграла ў 1/4 фіналу Australian Open амерыканцы Серэне Уільямс — 4:6, 1:6. Паядынак працягваўся паўтары гадзіны. У паўфінале першая ракетка свету сустрэнецца з полькай Агнешкай Радваньскай.

У сераду ў чвэрцьфіналах згуляюць беларуска Вікторыя Азаранка і немка Ангеліка Кербер, Джаана Конта з Вялікабрытаніі і кітаянка Шуай Чжан. Зусім магчыма, што ў фінале адкрытага чэмпіянату Аўстраліі сустрэнуцца Азаранка і Уільямс.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі