Шахцёр Аляксандр Курбан прыкаваў сябе ў шахце

15/10/2020 - 06:49

Майстар-падрыўнік "Беларуськалія" Аляксандр Курбан прыкаваў сябе ланцугом у шахце на глыбіні 440 метраў і адмовіўся падымацца на паверхню. Пра гэта паведамляе страйкам "Беларуськалія" са спасылкай на работнікаў 4-га рудаўпраўлення. 

Шахцёр выставіў шэраг палітычных і эканамічных патрабаванняў. Ён патрабуе аднавіць на працы звольненых страйкоўцаў, спыніць ціск на незалежны прафсаюз, павысіць заробкі, забяспечыць рабочых спраўным інструментам. Ад гендырэктара прадпрыемства Курбан патрабуе давесці да вышэйшага кіраўніцтва краіны патрабаванні працоўнага калектыву: правядзенне новых адкрытых і сумленных выбараў, вызваленне ўсіх палітвязняў, спыненне гвалту з боку сілавікоў. 

На пачатку 10-й Курбана паднялі з шахты. Ён даслаў паведамленне, што яго вязуць у дыспансер.

Гэта не першы такі выпадак на "Беларуськаліі". Раней страйк у шахце абвяшчалі Юрый Корзун і Алег Кудзёлка

Шахцёр Аляксандр Курбан прыкаваў сябе ў шахце / t.me/stachkom
Шахцёр Аляксандр Курбан прыкаваў сябе ў шахце / t.me/stachkom

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі