Серыйным аўтаўгоншчыкам аказаўся работнік службы дастаўкі

15/12/2017 - 09:26

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ГУУС Мінгарвыканкама і Ленінскага РУУС сталіцы затрымалі 23-гадовага ўраджэнца Гомельшчыны. Хлопца падазраюць у чатырох крадзяжах аўтамабіляў на тэрыторыі Ленінскага раёна сталіцы, паведамляе сайт міліцыі.

Малады чалавек жыве ў прыватным доме ў сталічным мікрараёне Серабранка. Ён з'яўлецца работнікам службы дастаўкі.

На яго рахунку, як мяркуюць праваахоўнікі, "Mercedes-Benz 250", два "Volkswagen Jetta", а таксама "Ford Sierra". Хлопец выкрадаў аўтамабілі з парковак каля жылых дамоў. Дзве машыны ён прадаў, а дзве скарыстаў на запчасткі для свайго аўто. 

Паведамляецца, што ўгонам чужых аўтамабіляў хлопец заняўся ўвесну, а апошнюю машыну ўгнаў напрыканцы лістапада.

Паведамляецца, што малады чалавек прызнаўся аператыўнікам у 11 крадзяжах з аўтамабіляў. Яго здабычай станавіліся акумулятары, запчасткі, камплектуючыя. 

На хлопца пачалі крымінальную справу за крадзеж. Яму можа пагражаць да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Фота: guvd.gov.by
Фота: guvd.gov.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі