Серэна Уільямс сенсацыйна прайграла на алімпійскім турніры ў Рыа

10/08/2016 - 05:58

Амерыканская тэнісістка і першая ракетка свету Серэна Уільямс выбыла з алімпійскага турніру ў Рыа-дэ-Жанейра пасля сенсацыйнага пройгрышу ў 1/8 фіналу. Яна саступіла ўкраінцы Эліне Світолінай у двух сэтах з лікам 4:6, 3:6.

У наступным раундзе Світоліна сустрэнецца з прадстаўніцай Чэхіі Петрай Квітавай.

Нагадаем, што ў мінулую нядзелю Серэна Уільямс разам з сястрой Вінус выбыла з парнага жаночага турніру, калі ў стартавым матчы саступіла чэшскаму тандэму Люсі Шафаржова / Барбора Стрыцава.

Сёстры Уільямс былі алімпійскімі чэмпіёнкамі ў 2000, 2008 і 2012 гадах і цяпер упершыню за сваю кар’еру прайгралі матч у парным разрадзе на Алімпіядзе.

34-гадовая Серэна Уільямс перамагала ў 38 турнірах Вялікага шлема, яна з’яўляецца алімпійскай чэмпіёнка 2012 года ў жаночым адзіночным разрадзе і трохразовай алімпійскай чэмпіёнкай у парным разрадзе.

Эліна Світоліна займае на сёння 20-ты радок у рэйтынгу WTA.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі