Сербія не плануе закрываць сваё неба для Беларусі

07/06/2021 - 07:17

Сербія не будзе закрываць для Беларусі сваё неба, бо не з'яўляецца чальцом Еўрасаюза. Пра гэта заявіў старшыня Народнай скупшчыны (парламента) Сербіі Івіца Дачыч.

"Не думаю. Наколькі я ведаю, Сербія не прымала такога рашэння, таму што мы не з'яўляемся чальцом Еўрапейскага саюза", — перадае РІА "Новости" яго словы. 

У пятніцу, 4 чэрвеня, з'явілася пастанова Еўрасаюза, якая забараняе беларускім авіяперавозчыкам выкарыстоўваць паветраную прастору і аэрадромы ЕС. Забарона не тычыцца гуманітарных рэйсаў, а таксама аварыйных пасадак і экстраных пралётаў.

Перамовы пра ўваходжанне Сербіі ў ЕС пачаліся ў студзені 2014 года. 

Адзначым, што Беларусь не мае супольных межаў з Сербіяй, а ўсе суседзі Беларусі, акрамя Расіі, закрылі сваю паветарную прастору. Такім чынам, палёты ў Сербію павінныя будуць накіроўвацца вельмі доўгім кружным маршрутам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі