Сцюардэса намалявала пасажыру ў самалёце ілюмінатар (фота)

14/11/2018 - 06:44

Японская сцюардэса намалявала пасажыру ў самалёце ілюмінатар. Як інфармуе Daily Mail, мужчына быў засмучаны, што яго месца апынулася каля сцяны без акна. Ён папрасіў сцюардэсу, каб яго перасадзілі. Яна сышла, а калі вярнулася, прымацавала да сцяны побач з пасажырам... малюнак акна. Магчыма, гэты жарт дапамог мужчыне хутка заснуць. Фота яго каля "ілюмінатара" з'явілася ў Twitter.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі