Сайт devby.io абвясцілі "экстрэмісцкім"

21/08/2026 - 19:13

Лагатып праекта DevBY / devby.io

Сайт праекта devby — devby.io — дадалі ў спіс "экстрэмісцкіх матэрыялаў". Такое рашэнне прыняў суд Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці яшчэ 18 жніўня, але стала вядома пра гэта 21 жніўня.

Акрамя сайта devby, у "чорны спіс" трапіў тэлеграм-канал выдання і яго тэлеграм-боты. Іншыя сацыяльныя сеткі медыя экстрэмісцкімі матэрыяламі (пакуль) не назвалі.

devby — спецыялізаванае выданне для беларускай IT-супольнасці. Медыя працуе з 2008 года і доўгі час сайт выдання быў даступны па адрасе dev.by, але пасля ўзмацнення анлайн-цэнзуры ў Беларусі і блакіроўкі партала рэдакцыя пачала выкарыстоўваць адрас devby.io.

devby кожны дзень публікуе навіны, аналітычныя артыкулы, інтэрв'ю і не толькі. Сайт працуе на рускай і беларускай мовах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі