Савет ЕС прызнаў парушэнне санкцый злачынствам

28/11/2022 - 10:24
Парушэнне санкцый у ЕС будуць лічыць злачынствам / pixabay.com

Савет Еўрасаюза прызнаў злачынствам парушэнне санкцыйных мер. Гэта будзе прапісана ў дамове паб функцыянаванні Еўрапейскага саюза. Рашэнне прынятае  аднагалосна.

Як вядома, многія беларускія прадпрыемствы і прадстаўнікі рэжыму знаходзяцца пад санкцыямі ЕС.

Дарэчы, у Гомелі цяпер судзяць удзельнікаў "Рабочага руху", якіх сярод іншага вінавацяць якраз у тым, што яны раскрывалі схемы абыходу санкцый, накладзеных на Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі