Саўладальніка модных мінскіх бараў затрымалі за распаўсюд наркотыкаў

01/11/2018 - 10:13

Мінская міліцыя затрымала саўладальніка модных мінскіх бараў (у прыватнасці, бара "Шцірліц") Улада Брыштэля. Яго падазраюць у распаўсюдзе наркотыкаў, піша tut.by.

Паведамляецца, што ў 32-гадовага бізнэсоўца знайшлі каля 4,8 г асабліва небяспечнага псіхатропу — мефедрону. Наркотыкі ён захоўваў, нібыта, з мэтай збыту. Ёсць звесткі, што ён паказаў каля 20 зробленых ім закладак наркотыкаў.

Знаёмыя бізнэсоўца мяркуюць, што да продажу наркотыкаў Брыштэля маглі падштурхнуць нізкія прыбыткі ад рэстараннага бізнэсу. У прадпрымальніка ёсць хворае дзіця ад першага шлюбу, да таго ж ён сабраўся ажаніцца з сваёй дзяўчынай. 

Паводле звестак журналістаў, Брыштэль ужо мае судзімасць. Раней ён распавядаў, як больш за дзесяць гадоў таму атрымаў мінімальны тэрмін за хуліганства з ужываннем зброі. Да ліпеня 2018 года Брыштэль быў сузаснавальнікам бара "Тише мыши".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі