Сасновіч прайграла ўжо на старце Кубка Крамля

14/10/2019 - 11:55

Аляксандра Сасновіч (64-я ракетка свету) прайграла ўжо на старце Кубка Крамля ў Маскве (у 1/16 фіналу). У двух сэтах беларуская тэнісістка  саступіла Анастасіі Севаставай (25-я ў сусветным рэйтынгу) з Латвіі — 1:6, 5:7. Паядынак працягваўся крыху больш за паўтары гадзіны.

Сасновіч працягне выступленне на турніры ў парным разрадзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі