Апазіцыя пра план дзеянняў на рэферэндуме: "Зрабіць бюлетэнь несапраўдным"

20/11/2021 - 08:31
Так, на думку апазіцыйных лідэраў, атрымаецца ператварыць галасаванне ў “вотум недаверу” / Еўрарадыё

Апазіцыя агучыла стратэгію дзеянняў на рэферэндуме па зменах у Канстытуцыі РБ. "Усіх нязгодных з беззаконнем" яны заклікалі прыйсці на выбарчыя ўчасткі, зрабіць бюлетэнь несапраўдным (паставіць крыжык насупраць усіх варыянтаў) і апусціць яго ў скрыню для галасавання.

"Гэта дзеянне азначае, што мы не згодныя з рэжымам і выступаем за ўстанаўленне законнасці і стварэння ўмоў для правядзення сумленных выбараў", — гаворыцца ў сумесным відэазвароце грамадзянскіх ініцыятыў "Сумленныя людзі", "Zubr", платформы "Голас", штабоў Святланы Ціханоўскай, Народнай антыкрызіснай і Каардынацыйнай рады.

Улады абяцаюць правядзенне рэферэндуму па Канстытуцыі ў лютым 2022 года. Новая рэдакцыя ўжо прадстаўлена Аляксандру Лукашэнку.

"Гэтае мерапрыемства — злачынства і падман, якое мы, беларусы, ператворым у "вотум недаверу" рэжыму", — заяўляюць апазіцыйныя лідэры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі