Самалёт ІЛ-76 разбіўся ў Алжыры, загінулі ўсе 105 чалавек

11/04/2018 - 12:28

Ваенна-транспартны самалёт ІЛ-76 разбіўся сёння ў Алжыры. На яго борце было 105 чалавек, усе яны загінулі, перадае БЕЛТА.

Раней паведамлялася, быццам на борце самалёта было каля 200 вайскоўцаў.

Авіякатастрофа здарылася ў правінцыі Бліда на поўначы Алжыра. Паводле алжырскіх інфармагенцтваў, самалёт з вайскоўцамі накіроўваўся ў населены пункт Бяшар (паўднёвы захад краіны). Літаральна праз некальк хвілінаў пасля ўзлёту з аэрадрома ваенна-паветранай базы самалёт зваліўся і загарэўся. 

У раёне катастрофы ідзе пошукавая аперацыя. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі