Самалёт "Белавіі" больш за тры гадзіны кружыў над аэрапортам

22/12/2021 - 05:25

Самалёт Boeing-737 кампаніі "Белавія" рэйсам Мінск-Ташкент больш за тры гадзіны кружыў над Нацыянальным аэрапортам "Мінск".

Самалёт вылецеў з аэрапорта ў 20:15 і мусіў прыбыць у ташкенцкі аэрапорт праз 5 гадзін. Але над Быхавам ён развярнуўся і паляцеў назад, адзначае прэс-служба мінскага аэрапорта.

Паводле неафіцыйных звестак, на борце ўзніклі праблемы з сістэмай кандыцыявання.
 
Сядаць з поўнымі бакамі самалёту небяспечна, таму ён некалькі гадзін кружыў над Нацыянальным аэрапортам. Пасадка адбылася ў 23:30 і прайшла паспяхова, у штатным рэжыме.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі