Арына Сабаленка
Арына Сабаленка (2-я ракетка свету) выйшла ў трэці круг турніру ў Мадрыдзе. У пятніцу ў паядынку 1/32 фіналу беларуская тэнісістка ў трох сэтах абыграла Магду Лінэт (48) з Польшчы — 6:4, 3:6, 6:3.
У 2023-м Сабаленка перамагала ў Мадрыдзе.
У суботу ў матчы 1/16 фіналу згуляе Вікторыя Азаранка (26). Яе саперніца — Сара Сарыбес-Торма (55) з Іспаніі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут