Арына Сабаленка выйшла ў трэці круг Australian Open. Для таго, каб абыграць кітаянку Ван Сіньюй, 100-ю ў сусветным рэйтынгу, другой ракетцы свету спатрэбіліся тры сэты і амаль дзве гадзіны часу — 1:6, 6:4, 6:2. Беларуска дапусціла 19 двайных памылак! Наступная саперніца — Маркета Вандроўшава (31) з Чэхіі.
У 1/16 фіналу адкрытага чэмпіянату Аўстраліі раней выйшла Вікторыя Азаранка (25), якая сустрэнецца там з украінкай Элінай Світолінай (17). І калі Сабаленка абыгрывае сваіх саперніц з цяжкасцю, Азаранка выглядае больш упэўнена.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут