Арына Сабаленка / wtatennis.com
Арына Сабаленка (2-я ў сусветным рэйтынгу) выйшла ў трэці круг (у 1/16 фіналу) адкрытага чэмпіянату Аўстраліі. У сераду беларуская тэнісістка абыграла 16-гадовую Брэнду Фрухвіртаву (107) з Чэхіі — 6:3, 6:2.
У чацвер у другім крузе Australian Open Вікторыя Азаранка (22) згуляе з Кларай Таўсан (96) з Даніі.
У 1/16 фіналу парнага разраду выйшлі беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч і расіянка Ганна Блінкова.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут