Арына Сабаленка / https://twitter.com/WTA
Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал тэніснага турніру ў Штутгарце. У пятніцу ў паядынку 1/4 фіналу 2-я ракетка свету ў трох сэтах абыграла іспанку Паулу Бадоса (31-ю ў сусветным рэйтынгу) — 4:6, 6:4, 6:4.
Гульня працягвалася дзве з паловай гадзіны.
У 1/2 фіналу Сабаленка ўпершыню сустрэнецца з расіянкай Анастасіяй Патапавай (24), якая ў чвэрцьфінале абыграла францужанку Каралін Гарсія (5-ю ракетку свету) — 4:6, 6:3, 6:3.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут