У Арыны Сабаленка 15 перамог запар
Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Пекіне. У 1/8 фіналу беларуская тэнісістка, другая ракетка свету ў двух сэтах абыграла амерыканку Мэдысан Кіз (24-ю ў сусветным рэйтынгу) — 6:4, 6:3.
Гэта 15-я перамога запар Сабаленка на турнірах. У 1/4 фіналу ў чацвер яна сустрэнецца з пераможцай пары Крысціна Букша (79) з Іспаніі — Караліна Мухава (49) з Чэхіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут