Арына Сабаленка / Reuters
Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Мадрыдзе. У панядзелак у матчы 1/8 фіналу другая ракетка свету абыграла расіянку Міру Андрэеву з другой сотні рэйтынгу (194) — 6:3, 6:1.
Андрэевай 16 гадоў. На турніры яна абыграла двух тэнісістак з топ-20.
Наступная саперніца Сабаленка — Маяр Шэрыф (59) з Егіпта.
Два гады таму Арына Сабаленка выйграла мадрыдскі турнір.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут