Арына Сабаленка / wtatennis.com
Арына Сабаленка, другая ракетка свету, выйшла ў чвэрцьфінал Miami Open. У 1/8 фіналу яна абыграла Барбару Крэйчыкаву (13) з Чэхіі — 6:3, 6:2. У папярэднім раўндзе Сабаленка таксама прайшла прадстаўніцу Чэхіі.
Наступная саперніца — Сарана Кырсця з Румыніі, 74-я ў сусветным рэйтынгу. Паядынак пройдзе ў сераду.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут