Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Мадрыдзе

29/04/2024 - 06:54

Арына Сабаленка / twitter.com/MutuaMadridOpen

Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Мадрыдзе. У папярэднім крузе беларуская тэнісістка, другая ракетка свету з цяжкасцю прайшла амерыканку Робін Мантгомеры (183-е месца ў рэйтынгу WTA) — 6:1, 6:7(5:7), 6:4.

Наступная саперніца Сабаленка — Даніэль Колінз (15) з ЗША. Іх паядынак адбудзецца ўвечары 29 красавіка.

Вікторыя Азаранка выбыла ў 1/16 фіналу. Слабое суцяшэнне для беларускі — гэта яе ўнікальнае дасягненне — 200-я перамога на турнірах катэгорыі WTA 1000.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі