Арына Сабаленка
На Australian Open Арына Сабаленка перамагла ў матчы першага ў сезоне турніру Вялікага шлема.
Беларуская тэнісістка выйграла ў 18-гадовай немкі Элы Зайдэль з лікам 6:0, 6:1. Сустрэча доўжылася толькі 55 хвілін.
Наступнай саперніцай Сабаленка стане чэшская тэнісістка Брэнда Фрухвіртава, якая займае 110-е месца ў сусветным рэйтынгу.
Іншая беларуска Аляксандра Сасновіч прайграла ў першым крузе Australian Open. У першым раўндзе яна саступіла Рэбецы Масаровай, якая выступае за Іспанію, — 3:6, 4:6.
16 студзеня на турніры ў Мельбурне стартуе Вікторыя Азаранка. Яна выйдзе супраць італьянкі Камілы Джорджы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут