Сабаленка выйграла першы паядынак на Australian Open

18/01/2022 - 10:45

Арына Сабаленка выйграла першы паядынак на Australian Open і выйшла ў 1/32 фіналу. У аўторак беларуская тэнісістка, другая ракетка свету перамагла аўстралійку Сторм Сандэрс (128-я ў сусветным рэйтынгу) — 5:7, 6:3, 6:2.

Матч для Сабаленка быў нялёгкі, асабліва на пачатку. Яна дапусціла 12 двайных памылак, нервавалася і два разы непрыгожа выказвалася пра заўзятараў і іх рэакцыю на яе гульню. Але ў выніку ўсё скончылася для беларускі добра. Такім чынам спынена серыя паражэнняў.

Наступная саперніца — Ван Сіньюй (100) з КНР.

Раней у 1/32 фіналу адкрытага чэмпіянату Аўстраліі выйшла Вікторыя Азаранка (25). Яна сустрэнецца з Джыл Белен Тайхман (34) са Швейцарыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі