Арына Сабаленка / AFP
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выбыла з турніру ў Берліне. У чацвер у паядынку 1/8 фіналу 2-я ракетка свету прайграла расіянцы Вераніцы Кудэрметавай (13) — 2:6, 6:7 (2:7).
У чвэрцьфінале Кудэрметава сустрэнецца з расіянкай Кацярынай Аляксандравай (22).
22 чэрвеня ў 1/8 фіналу беларуска Аляксандра Сасновіч прайграла Марыі Сакары з Грэцыі, восьмай ракетцы свету — 2:6, 1:6.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут